У мінулую суботу свята вуліцы Цэнтральнай адзначылі ў Швабах. На яго сабралася каля двух соцень чалавек – жыхары ўсёй вёскі разам з дзецьмі і ўнукамі, а таксама дачнікі.
Арганізатарамі ўрачыстасці сталі работнікі мясцовага Дома культуры і сельвыканкам. Яны адзначылі шмат працавітых людзей, якія ў розныя часы шчыравалі ў калгасе і цяпер уносяць уклад у развіццё сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы і інш.
Прыгадалі арганізатары і руплівых гаспадынь, што гатуюць смачныя стравы, вышываюць, вяжуць, вырошчваюць кветкі.