25 жніўня ў Ракаве ў чацвёрты раз пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”.
У праграме фестывалю:
- выступленні калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі;
- выставы;
- адкрыццё мемарыяльнага комплексу ў гонар аўтара рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” Сяргея Пясецкага;
- “Fashion style па-беларуску ” (выстава-продаж, паказы, інтэрактыў);
- “Эка-двор”;
- “Кулінарны батл”;
- квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”;
- бясплатныя экскурсіі па Ракаву;
- мастацкі пленэр і г. д..
Хэдлайнеры фестывалю – гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь) і “Tekla Klebetnica” (Польшча).