Новости
Ходзіць памяць басанож…
главное
54 дня(-ей) назад
2
4

Успамін ступае.

Не чапай і не трывож –

Не цябе шукае…

На жаль, нічога ў этым свеце няма вечнага, акрамя, напэўна, людской памяці. Менавіта яна дапамагае нам жыць…

У старой, як кажуць, неперспектыўнай вёсачцы Саланое, што на Вілейшчыне, наўрад ці некалькі дзясяткаў гадоў назад знайшоўся б чалавек, які б не ведаў Пятра Асаёнка. Яго сядзіба заўсёды была прыкметнай – над хатай узвышалася векавая ліпа, а пасярод двара стаяла студня з самай смачнай вадой. І ўсё тут было дагледжана па-гаспадарску, з любоўю. Старэнькая  хата патанала ў квецені дрэў вясной, якія ўвосень частавалі сакавітымі яблыкамі ды грушамі. Між сабой вяскоўцы казалі: «Пойдзем да Пятра па яблыкі – усіх пачастуе». І ішлі да яго, бо заўсёды быў прыветлівым да людзей.

Прыходзілі ў хату Асаёнкаў не толькі па яблыкі, але і за парадай, за шчырым словам, іншы раз -- за спачуваннем. За сваё жыццё, а яно доўжылася амаль восемьдзесят гадоў, ён ніколі не паскардзіўся на цяжкасці. А хапала ўсяго.

Нарадзіўся ў звычайная сялянская сям’і. Падлеткам працаваў у пана. Потым была калектывізацыя. Ажаніўся на такой жа простай дзяўчыне Агаце Машонскай. Калі нарадзілася другая дачка, пачалася вайна.

На фронт дзядуля трапіў у сакавіку 1942 года. Быў пехацінцам. У складзе 303-га стралковага палка 69-й стралковай дывізіі дайшоў да Усходняй Прусіі. Напрыканцы вайны ў адным з баёў атрымаў цяжкае раненне і трапіў у шпіталь. Там жа і сустрэў Дзень Перамогі. За сваю мужнасць атрымаў медаль «За адвагу».

Вярнуўся дадому, дзе яго чакала горкая вестка – падчас эпідэміі тыфу памерла старэйшая дачка Люда. Сам пасля ранненя стаў інвалідам, таму ўсе клопаты па гаспадарцы ляглі на плечы жонкі.

Ішоў час. Асколкі, якія назаўсёды засталіся ў яго целе, усё часцей нагадвалі пра сябе. Дочкі выраслі і стварылі сем’і. Кожныя канікулы да іх прыязджалі пагасціць унукі.

Потым раптоўна памерла бабуля. Памятаю, як дзед тады казаў: «Нічога, хутка мы зноў сустрэнемся. Ты ж ведаеш, наша расстанне не бывае доўгім». Так яно і атрымалася…

Хату прадалі калгасу. Спілавалі сад. І ўсё ж успамін застаўся – калодзеж.

…Выпіць той вады,

Чэрпаў, што са студні

Дзед ужо немалады.

Дворык стаў бязлюдны…

Яшчэ з дзяціства я параўноўвала дзядулю з казачным дзедам-барадзедам. Колькі розных казак, прыказак ён ведаў! Доўгі час ён жыў у нас. Бывала, седзячы ля печкі і гледзячы на вогнішча, рассказваў пра вайну… І тады вочы блішчэлі ад успамінаў.

Нягледзячы на тое, што я была яшчэ зусім малая, ён вучыў жыць у згодзе з сумленнем, з павагай адносіцца да старэйшых, любіць сваю Бацькаўшчыну. І зараз, калі што-небудзь не атрымліваецца, заўсёды ўспамінаю яго словы: «Сумленнаму чалавеку няма чаго баяцца! Ён чысты перад Богам». А дзядуля з бабуляй былі вельмі веруючымі людзьмі, вытрымлівалі ўсе посныя дні і ведалі многія малітвы.

На жаль, у мяне захаваўся ўсяго адзін чорна-белы фотаздымак, дзе яны сядзяць на прызбе. І той невыяўны. І ўсё ж не трачу надзеі зрабіць з яго партрэт дзеда і прайсці з ім у складзе бессмяротнага палка.

Не чапай  і не трывож,

Успамін ступае.

Ходзіць памяць басанож –

У цябе спытае…