Новости
Лагойскі музей прапануе ажаніцца па-беларуску
главное
2096 дня(-ей) назад
2
4

Новая паслуга  з’явілася ў Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Цяпер усе жадаючые маладыя пары пасля афіцыйнай рэгістрацыі  ў ЗАГСе змогуць перанесціся ў пачатак ХХ стагоддзя і паўдзельнічаць у абрадзе традыцыйнага беларускага вяселля “Горка па-беларуску”.

Маладых і іх гасцей будзе сустракаць караваем вілейская студыя народных абрадаў і традыцый “Краявід”. Яе ўдзельнікі здейснілі шмат фальклорных экспедыцый, падчас якіх і даведаліся, як нашы продкі святкавалі такую значную падзею ў жыцці.

Нявесце падчас абраду будзе прапанавана папрасаваць адзенне, а маладому – з аднаго ўдара забіць цвік, а яшчэ папрацаваць з лапатай. Госці таксама будуць удзельнічаць у вясельных гульнях і цікавай віктарыне, якая датычыцца прадметаў хатняга сялянскага быту пачатку ХХ ст.  артысты наладзяць і апошняе гаданне для нявесты. Увесь працэсс будзе суправаджацца вясельнымі песнямі.

Даведкі і папярэдні запіс па тэлефонах: 8-01774-28-6-42, 71-8-42.

Аляксандр Клімавец.