Народны ансамбль народнай песні "Шчодрыца" адзначыў сваё 25-годдзе вялікім канцэртам, які адбыўся 27 студзеня ў Лагойскім цэнтры культуры і адпачынку. У той дзень у зале гучалі вядомыя многім песні калектыву, а таксама добрыя словы віншаванняў і пажаданняў. Музычныя нумары падрыхтавалі калектывы "Лагойская жывіца" і "Суботка". Іх кіраўнікі Уладзімір Мірончык і Наталля Гушчына павіншавалі калег са значнай датай.
Таксама перад гладачамі выступілі "Шчадраняты" - маленькія пераймальнікі традыцый "Шчодрыцы".
На свята былі запрошаны і з задавальненнем падняліся на сцэну колішнія кіраўнікі калектыву-юбіляра: Святлана Шаруба і Сяргей Шарамецьеў.
Прымалі ў той дзень віншаванні і ад намесніка старшыні райвыканкама Ларысы Ерахавец, колішняга кіраўніка раённага аддзела культуры Ніны Пятроўскай і сённяшняга начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алены Сяліцкая, дырэктара Раённага цэнтра культуры і адпачынку Святланы Саўрыцкай.
Канечне ж, не абышлося без песень "Шчодрыцы", мілагучныя пералівы якіх прымушалі зал заміраць, а пасля гучна апладыраваць.
Фота Таццяны Крэнь.