Деревенька

У вёсцы Гарадзец Лагойскага раёна засталося толькі 6 чалавек, у Пунішчы, Чарніцы і Ячным – ніводнага

У вёску Гарадзец Акалоўскага раёна мы трапілі ў апошнія дні верасня. Праехаўшы Акалова, Мятлічыцы, Малінаўку, Коргава, паварот на Пунішча, трапілі ў дрымучы лес.
Дрымучы не ў тым сэнсе, што ён густы і непраходны. Проста калі едзеш праз узгоркавую дарогу сярод хвой і бяроз, узнікае адчуванне, што тут жывуць толькі ласі і грыбы. Але адчуванне гэта падманлівае, бо праз кіламетры два трасяніны вёска адкрываецца, як на далоні.
Першае, што кідаецца ў вочы, калі спускаешся да жылых дамоў, гэта пудзіла на агародзе, прыгожы дачны катэдж, зарослыя бур’янам участкі, якія раней засейваліся ці абкашваліся. Нават крыж-абярэг адзінока стаіць сярод някошанай травы…
Пад’язджаем да дому Валянціны і Канстанціна Падлецкіх. Дзверы не зачынены, мы грукаемся і заходзім у хату. Тут натоплена і чыста. Валянціна Францаўна з ахвотай расказала пра сваю працу ў паляводчай брыгадзе, а таксама на пошце ў якасці паштальёна, якім была 13 гадоў.
Яе муж, Канстанцін Данілавіч, у былым настаўнік Пунішчанскай 8 – гадовай школы, 34 гады адпрацаваў на адным месцы манцёрам сувязі. Вяскоўцы расказалі, што вёска раней была вялікая, і на вуліцах, як і навакольных палях, было людна.
У наступным доме, дзе мы пабывалі, нас сустрэла Тамара Жаўняровіч, дачка самай старэйшай жыхаркі Гарадца Марыі Зубры. А таксама два сабачкі, якія сваім вясёлым брэхам вельмі ажывілі вясковы пейзаж.
Марыі Антонаўне 90 гадоў. Яна нарадзілася ў Гарадцы і пражыла тут усё жыццё. Калі мы папрасілі ўспомніць мінулыя часы, яна перш за ўсё пачала расказваць пра вайну. Як немцы спалілі многа хат, і маці Марыі Зубры апаліла рукі, тушачы сваю і суседскую хаты. Як наляталі нямецкія самалёты і бамбілі вёску, і людзі начавалі ў лесе, а ў Марыі на той час было немаўля на руках, і яе не пускалі ў склеп, каб дзіця сваім крыкам выдала прысутнасць людзей. Як загінуў на фронце яе муж Іван. Як фашысты загналі ўсіх вяскоўцаў у хлеў і хацелі спаліць, але партызаны пачалі страляць з акопаў і гарадчан адпусцілі. Як пастралялі вялікую колькасць жыхароў Чарніцы, якія схаваліся ў лесе, тыя ж, што былі ў хатах, выжылі…
Складаны час дзейнасці ў калгасе, падчас якой Марыя Зубра толькі адзін раз была ў адпачынку, таксама пакінула ў яе адчуванне горычы і крыўды. Яна працавала на ферме, уручную даіла кароў, выконвала самыя розныя паляводчыя работы. А ўзамен не было ніякай падзякі. Са слязьмі на вачах бабуля расказвала пра тое, як не давалі каня ні ў бальніцу з’ездзіць, ні свой надзел апрацаваць. А бульбу часта прыходзілася з мёрзлай зямлі выкапваць.      
Цяпер састарэлую маці даглядае дачушка Тамара, што нарадзілася пасля вайны.
Са сваёй жонкай пражывае і 75 – гадовы Сцяпан Тарадэцкі, які 43 гады працаваў у мясцовай гаспадарцы трактарыстам. На пытанне, як жывецца, ён адразу сказаў:
– Як жывецца… Вады няма – гэта наша галоўная праблема.
Падчас размовы высветлілася, што да 1990-х гадоў у Гарадцы было цэнтральнае водазабеспячэнне, якое некуды “знікла”. І ў вёсцы засталіся 2 дзеючыя калодзежы, і яны знаходзяцца ў розных канцах вуліцы. Таму зразумела хваляванне састарэлых людзей, стан здароўя якіх не дазваляе прайсці даволі вялікі шлях, а тым больш дастаць і нанасіць вады для сваіх патрэб.
Старшыня сельсавета Аляксандр Грыдзюшка, які ахвотна згадзіўся стаць нашым правадніком да вёскі і па ёй, абяцаў разабрацца ў гэтай сітуацыі, тым больш, па яго словах, калодзежы ёсць яшчэ бліжэй, іх толькі трэба пачысціць.
Дарэчы, Аляксандра Эдуардавіча пазналі ўсе жыхары Гарадца, у тым ліку і Лідзія Пачкоўская. Справа ў тым, што пасля заканчэння Смілавіцкага сельгастэхнікума ён працаваў тут брыгадзірам паляводчай брыгады, а пасля арміі – шафёрам у калгасе “Іскра”, куды ў ўваходзіў Гарадзец.
Усе названыя вышэй людзі – сталыя жыхары. Акрамя іх, тут пражываюць дачнікі, а яшчэ гаспадар аграсядзібы “Мядзведжы вугал” Уладзімір Гірэйка. Былы ваенны, які мае 2 ордэны Чырвонай Зоркі, цяпер пенсіянер, 5 гадоў назад пераехаў сюды  ў закінутую хату. Мужчына зрабіў якасны рамонт, пабудаваў альтанку, лазню, і ўсё блішчыць свежым, дабротным дрэвам, вабіць натуральным інтэр’ерам, які гаспадар, што жыве адзін, утрымлівае ў ідэальным парадку.
А такую назву сваёй аграсядзібе ён даў таму, што ля яго ўчастка расце груша, пладамі якой прыходзіць ласавацца мядзведзь.
Вабіць турыстаў і возера Чарніца, штучна ўтворанае ў 90-х гадах мінулага стагоддзя і здадзенае ў арэнду ў 2009 г. унітарнаму прадпрыемству “Карпмайстар”, якое разводзіць тут карпа і іншыя каштоўныя віды рыбы. Нездарма тут праводзяцца спаборніцтвы па карпфішынгу і ў любы час можна ўбачыць аўтамабілі з расійскімі нумарамі.
Дарэчы, ля возера знаходзіцца крыніца, вада якой няспынна нясе ў раку свае воды, як і бясконца цячэ жыццё ў гэтым ціхім лясным куточку.
Алена МАСЦЕРАВА.

 

Беларучи

Где бы не оказался на Логойщине, всюду найдешь красивейшие уголки. Но все же есть у нас места, воспетые именитыми земляками, покрытые славой тех, кто в разные времена жил и творил здесь. Все это в полной мере относится к Беларучам. По этой земле ступаешь с осторожностью, ведь каждый метр ее хранит отпечаток славной истории.

Дениски

Дениски состоят всего из одной улицы. Но зато какой! Мощеная булыжником деревенская дорога напоминает столичный тракт царских времен. Так и представляется, что вот сейчас задребезжит колесами по камням возок, везущий из гостей истомленного от обилия яств и пития барина. Но… может, так все и было бы – лет сто назад. А сейчас по единственной денисовской улице лишь важно прохаживаются взад-вперед о чем-то гогочущие друг с другом упитанные гуси.

Плешчаніцкая Слабада

Слабада (воля, волька) – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раёны, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жытло, адраджалі не толькі сваю, але і панскую гаспадарку. Пасля пэўнага тэрміну слабада набывала статус звычайнай вёскі, хаця яе ўклад і культура вызначаліся некаторымі своеасаблівымі рысамі ў адрозненне ад мясцовых вёсак. 
“Беларуская энцыклапедыя”.

Хадакі

Калі мы пацікавіліся ў старажылаў вёскі Хадакі пра паходжанне такой назвы, яны ўсміхнуліся:
-- Няўрымслівыя, кажуць, былі нашы продкі, у пошуках заробкаў адпраўляліся ў іншыя мясціны, не адну вярсту адолелі, -- заўважыла А.І. Папроцкая.

Платье для выступления фигурное катание proskating.ru/market/dress. . Недвижимость в Ялте: продажа и аренда квартир и коммерческой.