Лагойскія майстры прынялі ўдзел у сталічным кірмашы

На мінулым тыдні ў Мінску прайшоў 9-ты рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў «Вясновы букет». На ім былі прадстаўлены практычна ўсе віды традыцыйных беларускіх промыслаў: разьба, ганчарная і кавальская справа, ткацтва, вышыванне, роспіс, мастацкая апрацоўка скуры і металу, пляценне з прыродных матэрыялаў і многае іншае.

Лагойскія майстры прынялі ўдзел у сталічным кірмашы

Прынялі ўдзел у свяце і нашы землякі, члены клуба майстроў “Скарбы зямлі лагойскай”.  Народны майстар Беларусі Алена Гурэцкая прадставіла хатнюю калекцыю вырабаў з лазы. Разам са сваёй вучаніцай Кацярынай Суміна яны правялі майстар-клас па лозапляценню. На вачах дзясяткаў гледачоў творчы тандэм вырабіў некалькі прыгожых лялек і кошыкаў.

Сваю калекцыю сувеніраў з тканіны, сярод якіх пераважаюць міфалагічныя істоты, лялькі, каты і прадметы для аздаблення кухні, прывезла ў сталіцу Ніна Савельева. З яе дапамогай кожны жадаючы паспрабаваў выканаць абярэг для сябе або сваіх родных, бо толькі ў такім выпадку ён мае найбольшую сілу.

Лагойскія майстры прынялі ўдзел у сталічным кірмашы

Традыцыйна высокім попытам сярод наведвальнікаў карысталіся драўляныя рамкі для вышыванак і сямейных фотаздымкаў, якія вырабле майстар-цясляр  Уладзімір Крашаніннікаў. Ну а лагойскія керамісты  Уладзімір Саўрыцкі,  Іван Раманчук з жонкай Таццянай і  Мікалай Стрэльчанка прадставілі багатыя калекцыі гліняных вырабаў розных формаў і памераў. Напрыклад, маленькім пакупнікам прыйшліся даспадобы беларускія свістулькі.

Лагойскія майстры прынялі ўдзел у сталічным кірмашы

 

 

Валянціна Меняйла.