Культура

Батлейку паказваюць у лагойскім музеі

 

З 1верасня ў Лагойскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пачаліся паказы батлейкі. Пакуль што ў праграме толькі адзін твор – “Цар Ірад”. Традыцыйная народная сцэнка пераказвае біб-лейскую гісторыю пра тое, як цар Ірад даведаўся ад вешчуноў аб нара-джэнні Ісуса Хрыста і загадаў забіць у Віфлееме немаўлят. Галоўныя героі п’есы паўстаюць у выгля-дзе лялек – для лагойскага музея іх выканала майстар Ніна Савельева.

Церковь возродила жительница деревни Октябрь

 

Небольшое ухоженное деревянное здание, летом и осенью утопающее в цветах. В дни служб звонят церковные колокола, широко распахнуты двери храма. Сюда иду с трепетным чувством, потому что радуюсь встрече с Господом. Здесь мне спокойно и уютно. Огоньки свечей и лампад, блеск облачений, запах ладана, пение хора — все оставляет в душе светлые впечатления.

У лагойскім музеі будзе батлейка

Да будучага навучальнага года калектыў лагойскага музея рыхтуе сюрпрыз. Ім будзе батлейка. Першым лялечным спектаклем у Год культуры стане “Цар Ірад”.

Запрашае дзіцячая бібліятэка

У дзіцячай бібліятэцы горада Лагойска наведвальнікам заўсёды рады. Супрацоўнікі рыхтуюць і абнаўляюць тэматычныя падборкі літаратуры, праводзяць экскурсіі і віктарыны. Тут заўсёды падкажуць, якую кнігу выбраць і што новага можна пачытаць.

На чэрвень у бібліятэцы запланаваны шэраг цікавых мерапрыемстваў. Наведаць іх могуць усе жадаючыя.

Так, 6 чэрвеня, у дзень нараджэння А. С. Пушкіна, вучням пачатковай школы прапануюць казачную гульню “Хто казкі Пушкіна чытае, загадкі хутка адгадае”. На гэты дзень запланаваны прагляд мультфільма па казцы пісьменніка, знаёмства з фактамі яго біяграфіі, а таксама віктарына з прызамі для пераможцаў.

14 чэрвеня адбудзецца літаратурная віктарына, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэня Аляксандра Волкава “Чатыры запаветныя жаданні”.
Для дзяцей большага ўзросту 15 чэрвеня тут правядуць гадзіну інфармацыі “Усё раскажуць нам газеты”. Супрацоўнікі пазнаёмяць з друкаванымі перыядычнымі выданнямі, якія атрымлівае бібліятэка, раскажуць пра іх змест і значэнне, звернуць увагу і на дзіцячыя старонкі.

На 21 чэрвеня запланаваны агляд прыгодніцкай літаратуры “Летнія адкрыцці”. Наведвальнікам прапануюць падборкі кніг вядомых дзіцячых аўтараў, а таксама тыя творы, вывучэнне якіх прадугледжана школьнай праграмай. Усё ж не варта забываць пра спісы літаратуры, якія ўсе вучні атрымалі на лета.

Завершыць чаргу мерапрыемстваў першага летняга месяца даклад, падрыхтаваны да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй “Спыніць падзенне ў бездань” (27 чэрвеня).

 

Лагайчане пабывалі ў “Лабірынтах часу”

Мерапрыемства, прысвечанае міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, сабрала ў Лагойску каля сотні ўдзельнікаў. Дарослыя, дзеці, цэлыя сем’і прыйшлі вечарам 20 мая ў Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў на свята “Лабірынты часу”.