Рэдакцыя газеты "Родны Край"

Лагойская раённая газета была заснавана 17 студзеня 1931 года. Выходзіла яна спачатку пад назвай “Чырвоная Лагойшчына”. У перадваенныя гады “раёнка” мела назву “Новая вёска” і шырока адлюстроўвала поспехі калектывізацыі.

У цяжкія гады Вялікай Айчыннай гэта было падпольнае выданне “За Советскую Белоруссию”.

 

krai_1

Аднаўляць жа разбураную ваенным ліхалеццем народную гаспадарку дапамагаў шчырым працаўнікам “Ленінец”.

З 1960 года раённая газета мела назву “Ленінскі сцяг”. А “Родным краем” яна стала праз 36 гадоў.

 

krai

Сёння гэта адзінае раённае выданне, якое распавядае пра жыццё Лагойшчыны і яе шчырых працавітых жыхароў.
“Родны край” выдаецца два разы на тыдзень (у сераду -- на 8 і ў суботу -- на 16 старонках, першая і апошняя -- каляровыя).

Рэалізуецца па падпісцы, праз кіёскі “Саюздруку” і гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства.
Сярэдні тыраж складае 5000 экзэмпляраў.

З мая 2009 года рэдакцыя працуе ў новым будынку.

Адрас рэдакцыі: 223141 г. Лагойск, вул. Савецкая, 1а

Тэлефоны:

рэдактара – 55-2-63,
аддзел рэкламы – 55-4-03,
бухгалтэрыя (факс) – 55 -7-63,
 карэспандэнты – 55-1-53, 55-9-60.

Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.